20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх патрульных міліцыянтаў перасадзілі на скутэры

17
Менскіх патрульных міліцыянтаў перасадзілі на скутэры
ФОТА: ONLINER.BY

З 23 траўня за парадкам на вуліцах Менска сочаць мотапатрулі.

Усяго ў сталіцы іх будзе дзяжурыць 13. Два скутэры, напрыклад, замацаваныя за Першамайскім раёнам. Дзяжураць яны ў парку Чэлюскінцаў, на Сцяпянскім вадасховішчы і ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, піша sb.by.

- На скутэрах нашы хлопцы працуюць трэці год, - распавядае Юрый Баранаў, намеснік начальніка Першамайскага РАУС. - Тэрыторыя, за якой яны назіраюць, даволі вялікая. Пешы патруль за змену паспявае абыйсці яе 2-3 разы, а мотапатруль аб'язджае больш за дзесяць.

- Усяго вясной, улетку і ўвосень у горадзе будуць працаваць 24 скутэры і два электраматаролера, разам 13 патрулёў, - распавядае Вольга Калавур, інспектар групы кадраў палка ППСМ ГУУС Менгарвыканкама. - Колькасць экіпажаў залежыць ад велічыні раёна. Адпаведна, больш за ўсё іх у Фрунзенскім раёне.

Дарэчы, у дождж на службу скутэры не выходзяць, у гэты час замест тэхнікі працуюць пешыя патрулі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках