20 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр культуры ў Віцебску эвакуявалі праз пагрозу выбуху

5

23 траўня ў Віцебску міліцыя і пажарныя эвакуявалі працоўных і наведвальнікаў гарадскога цэнтра культуры.

Людзям, якія знаходзіліся тут супрацоўнікі праваахоўных органаў патлумачылі, што паступіла паведамленне аб мінаванні будынка, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

ФОТА: СЯРГЕЙ СЕРАБРО

Першыя аўтамабілі МНС і міліцыі з'явіліся каля будынка ГЦК а 16:20. Праз дзесяць хвілін тут павінна была пачацца гульня «Што? Дзе? Калі? », так што ў памяшканні знаходзілася досыць шмат чальцоў віцебскага інтэлектуальнага клуба. Ім і супрацоўнікам цэнтра загадалі пакінуць будынак. Таксама быў ачэплены сквер Маякоўскага, з якога выдалілі наведвальнікаў, і тратуар уздоўж вуліцы Леніна да панадворка ратушы.

Аўтамабіль з супрацоўнікамі сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў прыбыў да месца здарэння ў 16:49. Сапёры са службовым сабакам абследавалі прылеглую тэрыторыю і ўвайшлі ў будынак. Яны пакінулі яго праз 25 хвілін, аднак потым зноў вярнуліся ўнутр.

Пасля гэтага сапёры правяралі цэнтр культуры практычна гадзіну і выйшлі з будынка блізу 18:15. Яшчэ прыкладна праз дзесяць хвілін супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамілі працаўнікам ГЦК і наведвальнікам, тым хто чакаў,што нічога выбуханебяспечнага не выяўлена і дазволілі вярнуць у памяшканне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках