24 красавiка 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль Стывен Спілберг даведаўся пра менскую Камароўку?

5
Адкуль Стывен Спілберг даведаўся пра менскую Камароўку?

Гісторыя пра Камароўку засвяцілася ў амерыканскім мультфільме.

У 1986 годзе ўжо вядомы Стывен Спілберг стаў прадзюсарам мультфільма An American Tail («Амерыканскі хвост» у перакладзе). Дзеянні ў мульціку адбываюцца на ўскраіне Расейскай імперыі ў канцы ХIХ стагоддзя. Сям'я мышэй Мышкавічы з расейскай глыбінкі пакутуе ад пастаянных нападак катоў. Мышы пры гэтым гавораць з габрэйскім акцэнтам, а ўсе каты замашкамі нагадваюць вольнае казацтва. У адзін цудоўны дзень тата Мышкавіч даведаўся аб цудоўнай краіне Амерыцы, дзе паводле расказаў катоў зусім няма, а тратуары пакрытыя тоўстым пластом сыру. Сям'я мышэй вырашае перасяліцца ў Амерыку, садзіцца на карабель і адпраўляецца ў Новы Свет. Але ніякіх сырных тратуараў там няма, а катоў не менш, чым дома, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

І тады кіраўнік сямейства распавядае гісторыю аб велізарнай мышы з Менска, якая жыве на Камароўцы і абараняе ўсіх зняважаных і абражаных. Хвост у гэтай мышы больш мілі, а пашча такая велізарная, што праглынуць яна можа ўсіх катоў разам.

Прэм'ера мультфільма адбылася 21 лістапада 1986 года. Дзяржкіно СССР нават вырашыла купіць мульцік, праўда, ад габрэйскага акцэнту падчас дубляжу вырашылі пазбавіцца. Хтосьці з партыйных тады задаўся пытаннем: адкуль на менскай Камароўцы гіганцкая мыш? Адказ дзіўны: мыш-мутант пасялілася тут пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мульціку ў выніку адмовілі ў пракаце, а ў «Праўдзе» нават з'явіўся артыкул «Адальюцца котцы мышкіны слёзы».

Адкуль Спілберг узяў гісторыю пра менскую мышы? Распавесці яе мог маленькаму Стывену ягоны дзядуля Фейфель, які ў свой час вывез сям'ю Шпільбергаў з Украіны ў Амерыку. А сам дзядуля Фейфель мог чуць легенду пра мыш ад свайго менскага сваяка, Майсея Страшунера, які да рэвалюцыі трымаў фотаатэлье ў Менску на Захар'еўскай вуліцы. Ён, дарэчы, і з'яўляецца аўтарам большасці фотакартак з выявай старадаўняга Менска, якія дайшлі да нашых дзён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках