26 красавiка 2024, Пятніца, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны пажар у Сергіевым Пасадзе: згарэў гандлёвы комплекс

9
Маштабны пажар у Сергіевым Пасадзе: згарэў гандлёвы комплекс

Плошча пажару перавысіла 4000 квадратных метраў.

Эвакуацыя праведзена паспяхова, пацярпелых няма. Падчас пажару ўладальнікі магазінаў на першым паверсе выносілі тавары прама пад струменямі вады з брандспойтаў, піша NEWSru.com.

"23 траўня а 22:30 у Сергіевым Пасадзе на праспекце Чырвонай Арміі, д. 140 на даху трохпавярховага цаглянага гандлёва-офіснага будынка з драўлянымі перакрыццямі адбылося ўзгаранне, якое распаўсюдзілася на плошчы 4200 кв. метраў", - паведамілі ў прэс-цэнтры МНС. ГУ па Масобласці паведамляе, што адкрытае гарэнне было ліквідавана а 03:50 раніцы.

Была праведзеная эвакуацыя 50 чалавек, пацярпелых няма.

Гарадское выданне "Копейка" паведамляе, што да 2013 года будынак знаходзіўся ва ўласнасці горада, і быў перададзены гарадскімі дэпутатамі для патрэб Лаўры, якая нядаўна і пачала рамонт. У апошнія гады будынак знаходзіўся ў вельмі жаласным стане, нягледзячы на адрамантаваны да 700-годдзя фасад. "Копейка" мяркуе, што прычынай узгарання стала замыканне электраправодкі. Таксама выданне паказвае, што ля будынка драўляны дах і перакрыцці на 3 паверсе - па іх агонь хутка распаўсюдзіўся на ўвесь будынак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках