18 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы сабралі арган з 49 дыскаводаў і дэталяў, надрукаваных на 3D-прынтары

2

Моладзевы гурток у Нямеччыне сабраў арган з флопі-дыскаводаў з дапамогай частак, надрукаваных на 3D-прынтары.

Інфармацыя апублікаваная на сайце гуртка, піша N+1.

Арган ствараўся тры месяцы, у канструкцыі выкарыстаныя 84 пластыкавыя дэталі, атрыманых пры дапамозе 3D-друку. На аргане можна граць пры дапамозе MIDI-клавіятуры або прайграваць зараней запісаныя трэкі.

Спецыфічны гук флопі-дыскаводаў, якіх у аргане 49 штук, часта выкарыстоўваецца майстрамі ў якасці музычнага інструмента.

Гурток Toolbox Bodensee e.V. - некамерцыйная арганізацыя для зацікаўленай моладзі. Гурток спецыялізуецца на інфармацыйных тэхналогіях і электроніцы, у тым ліку праводзіць майстар-класы 3D-друку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках