28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы жыхароў Кіева выйшлі на Марш вышыванак

9

Акцыя пачалася з выканання ўкраінскага гімна ля Залатой брамы.

У Кіеве ў нядзелю, 24 траўня, прайшоў Марш вышыванак. Прайсціся па вуліцах горада ля Залатой Брамы сабраліся, паводле розных ацэнак, ад двух да пяці тысяч чалавек, піша УНП.

Адна з арганізатарак мегамаршу Юлія Капшучэнка-Шумейка распавяла, што гэта мерапрыемства праходзіць двойчы ў год 3517821 вясной і ўвосень, і было заснаванае ў 2008 годзе.

Пачаўся марш выкананнем украінскага гімна. Да маршу далучыліся і прадстаўнікі дыяспар - палякі, расейцы і чэхі.

Марш з песнямі і пад лозунгі «Слава Украіне - Героям слава» рушыў маршрутам Залатая брама - Сафіеўская плошча - Міхайлаўская плошча - Еўрапейская плошча - Арка Дружбы народаў, паведамляе РБК-Украіна.

Пад аркай адбудзецца канцэрт і дабрачынная акцыя «Неба адно для ўсіх», дзе будуць прадавацца жоўта-блакітныя балонікі, а атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку Кіеўскага апёкавага цэнтра, дзе знаходзяцца вайскоўцы з зоны антытэрарыстычнай аперацыі. Таксама ля Аркі дружбы народаў пройдзе конкурс на самую доўгую касу.

Нагадаем, 21 траўня ва Украіне прайшоў Дзень вышыванкі - у нацыянальнай вопратцы на працу прыйшлі, прынамсі, работнікі Кабінета міністраў, Нацбанку, народныя дэпутаты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках