29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы прайшоў флэшмоб у вышыванках

5
У цэнтры Масквы прайшоў флэшмоб у вышыванках

Удзельнікі акцыі прайшлі Арбатам.

Як паведамляе ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, блізу 20 жыхароў расейскай сталіцы наважылі працягнуць святкаванне дня вышыванкі, які надоечы прайшоў ва Украіне.

Флэшмоб быў арганізаваны праз сацыяльныя сеткі. Удзельнікі акцыі прайшліся па Арбаце, шэсце суправаджалася музыкай і танцамі. Арганізатары кажуць, што былі асцярогі наконт бяспекі падчас міні-маршу, але ў канчатковым выніку большасць расейцаў станоўча ўспрынялі шэсце ва украінскіх нацыянальных строях. Да акцыі нават далучаліся турысты з Паўднёвай Карэі.

У той жа час, некаторым расейцам акцыя не спадабалася, яны груба лаяліся, а адна з «пільных» жанчын, пачуўшы лозунг «Слава Украіне», па заканчэнні імпрэзы паабяцала выклікаць паліцыю.

«Вышыванка - гэта сапраўды твор мастацтва. Але гэтым самым засведчваецца ўкраінская ідэя, украінскасць. Гэта таксама дапамагае кансалідацыі ўкраінскага руху ў Маскве», - сказаў удзельнік акцыі Валерый Семяненка.

Ён падкрэсліў, што заўсёды хацеў узяць удзел у парадзе вышыванак у Маскве, «але ведаючы, дзе мы жывем, вельмі з вялікай асцярогай падыходзіў да ўдзелу ў акцыі».

«Мы зрабілі выключна флэш-моб, украінскі шпацыр. Людзі былі папярэджаныя, што ўдзельнікі павінны быць без сцягоў ці транспарантаў, бо гэта можа быць успрынятае як несанкцыянаваная акцыя», - сказаў Семяненка.

«Вышыванка - сёння гэта не толькі прыгожае адзенне ўкраінцаў, гэта сёння заклік Украіны да чалавечнасці і супакою», - перакананы ён.

У сваю чаргу, удзельнік акцыі Барыс падкрэсліў, што нягледзячы на антыўкраінскую гістэрыю ў РФ, не баіцца хадзіць у вышыванцы па Маскве.

«Мы грамадзяне Расеі, мы за мір і сяброўства. Мне страшна ў сваёй краіне. Прыйдзе час, калі ўсё зменіцца да лепшага. Я ў гэтым упэўнены», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, удзельніца акцыі Людміла Мельнік адзначыла, што гэта дэманстрацыя ў Маскве таго, што «Украіна там, дзе ёсць украінцы, што ўкраінская мова ёсць, ёсць гісторыя, ёсць асобны народ».

«Гэта дэманстрацыя таго, што ўкраінская грамада ўсё ж тут ёсць, і ніхто не хаваецца, і ніхто не баіцца, а ідуць паказваць, што мы сапраўды народ», - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках