18 красавiка 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскіх пляжах з'явяцца фотапасткі

14
На менскіх пляжах з'явяцца фотапасткі
Фота: Яўген Алейнік,
"Мінск-навіны"

Фотапасткі будуць "сачыць" за парадкам.

Менскія пляжы абсталявалі фотапасткамі, паведаміў БелТА начальнік службы ўтрымання гарадскіх лясоў, пляжаў і МКАД УП "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Аляксандр Прамінскі.

"Для спынення заезду аўтамабіляў на тэрыторыі шасці менскіх вадасховішчаў акрамя дарожных знакаў усталяваныя 42 шлагбаўмы і 168 абмежавальных слупкоў. У месцах, пазначаных адпаведнымі знакамі, з'явілася шэсць фотапастак. Сёлета іх колькасць павялічыцца ўдвая. Фотапасткі будуць "сачыць" за парадкам і там, дзе ўтвараюцца стыхійныя сметнікі. Гэтыя сродкі палегчаць пошук парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства", - сказаў Аляксандр Прамінскі.

За менскай лесапаркавай гаспадаркай замацаваныя шэсць вадасховішчаў: Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Вяча, Цнянскае і Пціч. У гэтых зонах адпачынку знаходзяцца 25 пляжаў агульнай плошчай 126,4 га. Тут абсталяваныя 23 стаянкі для аўтамабіляў, усталявана звыш 1,9 тысяч адзінак абсталявання.

У гэтым сэзоне ля вадаёмаў з'явіліся 11 новых альтанак і 13 камплектаў лясной мэблі. Дзякуючы гэтаму здолелі стварыць новыя зоны для папасак на вадасховішчах Пціч, Заслаўскае, Цнянскае і Вяча. Таксама на пляжах дадаткова ўсталяваны 51 мангал.

Каля вадасховішчаў размешчаныя і 75 новых скрыняў для смецця. Як распавёў Аляксандр Прамінскі, прыбіраць і вывозіць смецце з зон адпачынку будуць штодзень, а з надыходам гарачага надвор'я і ў выхадныя дні - два разы на дзень. Таксама сёлета на гарадскіх пляжах у дадатак да 21 стацыянарнага туалета абсталявалі 57 бясплатных біяпрыбіральняў. Прычым на пляжы №3 Цнянскага вадасховішча адна з такіх прыбіральняў усталяваная спецыяльна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Летам на пляжах з'явяцца дадатковыя гандлёвыя аб'екты, пункты арэнды, пляцоўкі з батутамі для дзяцей. Плануецца, што на пляжы №5 вадасховішча Дразды адпачывальнікі змогуць пракаціцца нават на водных лыжах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках