29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі з'явіліся вылучаныя палосы для качак

У Англіі з'явіліся вылучаныя палосы для качак
ФОТА: GETTY IMAGES

У Лондане, Бірмінгеме і Манчэстэры з'явіліся вылучаныя палосы для качак на дарогах уздоўж вадаёмаў: рэк і каналаў.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на выданне Daily Mail.

Ініцыятарам стварэння дарожак для птушак стаў дабрачынны фонд Canal & River Trust, які адказвае за ўтрыманне ўнутраных водных шляхоў Англіі і Валіі. Вылучаныя палосы пазначаныя белымі лініямі, на дарожках намаляваныя сілуэты качак. Мэта праекта - нагадаць людзям аб эфектыўным выкарыстанні грамадскай прасторы.

Мэнэджэрка фонду Клэр Рызіна (Claire Risino) распавяла газэце Metro, што дарожкі павінны быць зроблены для большай колькасці жывёлін, але пастанавілі спыніцца на качках.

Гэткія праекты ажыццяўляліся і раней. Летась у кітайскім горадзе Чунцын была абсталяваная вылучаная палоса для людзей з мабільнымі тэлефонамі. Арганізатары разважылі, што той, хто занадта захоплены сваім смартфонам, часта не глядзіць, куды ідзе, і налятае на іншых пешаходаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках