19 красавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў аб'яднаўся з Мехам

15
Някляеў аб'яднаўся з Мехам
Уладзімір Някляеў

Новы рух Уладзіміра Някляева рыхтуецца да ўстаноўчага з'езду.

Створаная ініцыятыўная група для падрыхтоўкі ўстаноўчага з'езда грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі». Сход групы адбыўся 24 траўня пад Менскам. Яе кіраўніком абраны вядомы паэт, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Ўладзімір Някляеў, паведамляе БелаПАН.

«Усе гады, якія існуе Рэспубліка Беларусь, адной з асноўных тэм з'яўляецца незалежнасць і дзяржаўнасць. Увесь гэты час гаварылася аб небяспецы для існавання незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, і сёння мы бачым, што небяспекі стала не менш, а больш», - адзначыў Някляеў.

Ён падаў прыклад Украіны, дзяржаўнасць якой змаглі абараніць не войска і спецслужбы, а «нацыянальна арыентаваная сіла - людзі, якія мелі пачуццё годнасці і адказнасці за лёс краіны». Менавіта такая сіла і такія людзі і здольныя выратаваць незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі, перакананы Някляеў.

«Для таго, каб аб'яднаць гэтых людзей, і ствараецца рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі». Надоечы прайшло пасяджэнне аргкамітэта, сёння - сход ініцыятыўнай групы для падрыхтоўкі ўстаноўчага з'езда руху», - сказаў палітык.

Са слоў Някляева, на сходзе былі прадстаўнікі як старэйшага пакалення, так і моладзь.

«За больш чым дваццацігадовую гісторыю хай фармальнай, але незалежнасці дзяржавы, выраслі людзі, якія ўвабралі ў сябе беларускі дух і разуменне Беларусі як незалежнай краіны. Менавіта на іх ляжа адказнасць за яе будучыню і, як паказаў сённяшні сход, яны гатовыя на сябе гэтую адказнасць прыняць», - заявіў Някляеў.

Намеснік кіраўніка стваранай арганізацыі Алесь Мех нагадаў, што заклік стварыць усебеларускі нацыянальны рух прагучаў на кангрэсе за незалежнасць, які прайшоў 21 снежня 2014 года. «Сёння пачынаецца стварэнне такога руху, ідзе самая моцная падрыхтоўчая праца», - дадаў ён.

«У свеце з'явіліся дзяржавы, якія не звяртаюць увагі на міжнародныя дамоўленасці і груба парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць краін. Пагроза для існавання суверэнітэту ёсць і ў нас. Фактычна страчаныя і перададзеныя ў чужыя рукі энэргетычныя сеткі, на нашай тэрыторыі з'явіліся замежныя вайсковыя базы. Надышоў час сказаць гэтаму «не», і гэта могуць зрабіць толькі людзі, для якіх незалежнасць - найвышэйшая каштоўнасць», - перакананы Алесь Мех.

Нагадаем, на пачатку красавіка Уладзімір Някляеў абвясціў аб сваім выхадзе з апазіцыйных структур у сувязі з безвыніковасцю двухгадовых перамоў аб вылучэнні адзінага кандыдата і вызначэнні супольнай праграмы на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Тады ж ён заявіў, што мерыцца працягнуць працу дзеля «незалежнасці і дэмакратычнай будучыні Беларусі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках