28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы і ўкраінцы патрабавалі вызваліць Кірылу Сілівончыка

2

Пікет салідарнасці са зняволеным у Расеі беларусам прайшоў у Варшаве.

Акцыю правялі беларусы і ўкраінцы, якія жывуць у сталіцы Польшчы. Яны прынеслі да будынку амбасады Расеі партрэты Кірылы Сілівончыка, дэпутата Вярхоўнай Рады Надзеі Саўчанкі, захопленага ў Крыме рэжысёра Алега Сянцова, лідара УНСО Мікалая Карпюка, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Немагчыма, каб у 21 стагоддзі чалавека саджалі так, як быў арыштаваны Кірыл Сілівончык, - сказаў адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. - Фактычна ён з'яўляецца ахвярай расейскай агрэсіі ва Украіне. Заціскаюцца гайкі ў Расеі не проста так. Пуціну і ягонай прапагандзе прыходзіцца хлусіць. І замест таго, каб прызнаваць праўду, яны распачалі рэпрэсіі ў Расеі. Асуджаны не толькі Кірыла Сілівончык, асуджаныя і расейскія грамадзяне паводле аналагічных артыкулаў. Імперыя становіцца ўсё больш жорсткай на нашых вачах».

Нагадаем, 22-гадовага гамельчука Кірылу Сілівончыка Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў вінаватым паводле артыкула «Публічнае апраўданне тэрарызму або публічныя заклікі да яго». Беларус размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» паведамленне з заклікам да салідарнасці з Украінай і супольнай барацьбе з расейскай тэрарыстычнай пагрозай. За гэта яго прысудзілі да двух гадоў калоніі-пасялення. Пакаранне Кірыла Сілівончык адбывае на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках