28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Ізраіля Ольмерт прысуджаны да 8 месяцаў турмы

1
Экс-прэм'ер Ізраіля Ольмерт прысуджаны да 8 месяцаў турмы
Эхуд Ольмерт

Былы прэм'ер-міністр Ізраіля прыгавораны да васьмі месяцаў турмы паводле абвінавачвання ў карупцыі.

Эхуд Ольмерт абвінавачваўся ў тым, што з 1993 да 2002 года, будучы мэрам Ерусаліма, а затым міністрам гандлю і прамысловасці, атрымліваў ад амерыканскага бізнэсоўца гатоўку на будаўніцтва і на палітычную дзейнасць, пры гэтым частку грошай выдаткоўваў у асабістых мэтах, паведамляе руская служба BBC.

У сакавіку акруговай суд Ерусаліма прызнаў яго вінаватым у незаконным атрыманні грашовых сродкаў, абвяшчэнне пакарання адбылося ў панядзелак, 25 траўня.

Адвакаты Ольмерта заявілі, што абскардзяць пастанову суда.

Эхуд Ольмерт быў вымушаны падаць у адстаўку на пачатку 2009 года на фоне гучных карупцыйных скандалаў. Судовыя разборы ў некалькіх карупцыйных справах, у цэнтры якіх выявіўся экс-прэм'ер, прадаўжаюцца дагэтуль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках