25 красавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал NATO: Пуцін не вар'ят, але ён - азартны гулец

21
Генерал NATO: Пуцін не вар'ят, але ён - азартны гулец
Фота: EPA

У NATO, у адрозненне ад Расеі, выключаюць выкарыстанне ядзернай зброі як сродку вядзення вайны.

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы Аб'яднанымі сіламі NATO ў Брунсуме Ханс-Лотар Дамрэзе.

Генерал бундэсвера Ханс-Лотар Дамрэзе, галоўнакамандуючы Аб'яднанымі сіламі NATO ў Брюнсуме (Нідэрланды) у інтэрв'ю часопісу Focus заявіў, што ўважае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна «азартным гульцом».

Генерал, між іншым, адзначыў, што NATO вельмі заклапочаны магчымасцю прымянення Расеяй атамнай зброі, піша gordonua.com.

«Расейцы не выключаюць магчымасць тактычнага прымянення ядзернай зброі як сродку вядзення вайны. Мы - не», - заявіў Дамрэзе.

На ягоную думку, Пуцін умее добра пралічыць сітуацыю. Але пры гэтым расейскі прэзідэнт - «азартны гулец».

«Ён - не вар'ят. Але - гулец. І гэта можа быць небяспечна», - заявіў нямецкі генерал.

Дамрэзе таксама падкрэсліў, што ні ён асабіста, ні NATO не разглядаюць Расею як ворага. У горшым выпадку, як патэнцыйную пагрозу.

«Уважаю патрэбным падкрэсліць: ніхто ў NATO не хоча вайны. Але мы гатовыя абараніць насельніцтва краін, якія ўваходзяць у Альянс. Спадзяюся, што прэзідэнт Пуцін гэта разумее. І таму я дагэтуль сплю спакойна», - растлумачыў генерал.

Камандуючы сіламі NATO ў Еўропы генерал Філіп Брыдлаў заяўляў, што Расея разгарнула сістэмы ўзбраенняў, якія могуць быць выкарыстаны як ядзерныя набоі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках