29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ заклікае кіроўцаў уключыць фары

12
ДАІ заклікае кіроўцаў уключыць фары

Аперацыю «Увага - дзеці!» правядуць з 25 траўня да 5 чэрвеня супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

Як распавяла начальніца аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жанна Юран, інспектары ДАІ наведаюць дзіцячыя дашкольныя і сярэднія навучальныя ўстановы.

Сумесна з камітэтам адукацыі Мінгарвыканкама арганізуюцца розныя акцыі прафілактыкі ДТЗ, у тым ліку з прыцягненнем бацькоў. Запланаваныя выступленні інспектараў у працоўных калектывах і аўташколах горада.

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх творчыя конкурсы, віктарыны, велаэстафеты і прабегі, алімпіяды і фінальны этап Рэспубліканскага злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, які пройдзе з 26 да 30 траўня ў Менску.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

У дні правядзення аперацыі кіроўцы абавязаны перасоўвацца ў светлы час дня з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках