24 красавiка 2024, Серада, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежную журналістку Вольгу Чайчыц выклікаюць у суд

1
Незалежную журналістку Вольгу Чайчыц выклікаюць у суд
Вольга Чайчыц

Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі. Разгляд справы адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёна.

«У сюжэце, за які мяне будуць судзіць, я распавядаю пра тое, што нашу здымачную групу міліцыя не пусціла на грамадскае абмеркаванне генеральнага плана Фаніпаля, чым парушыла Канстытуцыю, якая дае права кожнаму чалавеку на збор і распаўсюд інфармацыі. Да таго ж я яшчэ і жыхарка Фаніпаля. У сюжэце я назвала прозвішча кіраўніка фаніпальскай міліцыі, які не даў нам прайсці. Нядзіўна, што за нас узяліся, менавіта ў Фаніпалі», - сказала яна ў каментары «Белсату».

На пачатку траўня Вольгу Чайчыц запрасілі ў Фаніпальскае аддзяленне міліцыі, дзе выставілі абвінавачванні паводле артыкула 22.9 КаАП (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ).

Выклік у міліцыю быў звязаны з матэрыялам пра грамадскае абмеркаванне забудовы ў Фаніпалі, якое з'явілася на старонцы тэлеканала.

Увагу журналісткі прыцягнула і тое, што ў матэрыялах судовай справы прысутнічае сведка, адзін з герояў відэа-апытання. У сюжэце ягонага прозвішча няма, але міліцыя яго знайшла. Пра што з ім размаўлялі, невядома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках