29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расею не пусцілі дэпутата ад партыі Мэркель

3
У Расею не пусцілі дэпутата ад партыі Мэркель
Карл-Георг Вельман

У РФ не пусцілі дэпутата бундэстага ад ХДС Карла-Георга Вельмана. Пасольства Нямеччыны ў Маскве накіравала ў МЗС РФ афіцыйны пратэст.

Дэпутата бундэстага Карла-Георга Вельмана (Karl-Georg Wellmann) не пусцілі ў Расею, паведамляе ў панядзелак, 25 траўня, агенцтва AFP. Вельман з'яўляецца экспэртам у замежнапалітычных пытаннях партыі ХДС, якую ўзначальвае канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel). «Я не магу зразумець і растлумачыць, чым выкліканыя такія дзеянні», - заявіў парламентарый пасля вяртання ў Берлін газеце Berliner Kurier. Гэтую інфармацыю ён таксама пацвердзіў у інтэрв'ю інтэрнэт-выданню Focus Online.

Са слоў палітыка, ён атрымаў «на высокім узроўні» запрашэнне ўдзельнічаць у Маскве ў гутарках, падчас якіх гаворка павінна была ісці аб будучыні Украіны, прычым, як падкрэслівалася ў гэтай сувязі, з абавязковым прыцягненнем да працэсу расейскага боку, паведамляе Deutsche Welle.

Як адзначае выданне Berliner Kurier, Вельман прыбыў у маскоўскі аэрапорт Шарамеццева, дзе яму паведамілі аб забароне на ўезд у Расею да 2019 года. Парламентарыя таксама папрасілі адбыць у Нямеччыну найбліжэйшым авіярэйсам. У сувязі з інцыдэнтам пасольства ФРГ у Маскве накіравала ў МЗС РФ афіцыйны пратэст.

Вельман узначальвае нямецка-ўкраінскую парламенцкую групу. У траўні 2014 года падчас выбараў ва Украіне ён знаходзіўся ў краіне ў складзе місіі назіральнікаў АБСЕ. Падчас візіту ў Расею нямецкі парламентарый, прынамсі, павінен быў сустрэцца з кіраўніком камітэта Савета Федэрацыі ў міжнародных справах, які незадоўга да паездкі вітаў будучае прыбыццё Вельмана ў Маскву.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках