28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус на біяметане ў Вялікай Брытаніі пабіў рэкорд хуткасці

11
Аўтобус на біяметане ў Вялікай Брытаніі пабіў рэкорд хуткасці

Bus Hound - першы брытанскі аўтобус, які атрымлівае энэргію за кошт перапрацоўкі каровінага гною, пабіў рэкорд хуткасці для пасажырскіх аўтобусаў.

На выпрабавальным палігоне ў графстве Бедфардшыр аўтамабіль разагнаўся да 123,5 кіламетраў на гадзіну, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне Gizmodo.

Bus Hound (гэта назва іранічна адсылае да звышхуткаснага легкавога аўтамабіля Bloodhound SSC) працуе на біяметане. Гэты газ атрымліваюць шляхам анаэробнага дыгерыравання гною бактэрыямі ў біярэактары.

Пасля гэтага газ ператвараецца ў звадкаваны, мала чым адрозніваючыся ад сціснутага прыроднага газу, і размяшчаецца ў сямі баках на даху аўтобуса. Аднак «зялёнай» крыніцай энэргіі біяметан з'яўляецца не толькі таму, што дазваляе абыходзіцца без бензіну і прыроднага газу. Новая тэхналогія таксама спальвае метан, які ў іншым выпадку перайшоў бы з гною ў атмасферу ў якасці парніковага газу.

Каб пераадолець завадскі ліміт хуткасці ў 90 кіламетраў на гадзіну, Reading Buses (кампанія-перавозчык) зняла абмежавальнік і ўвяла некаторыя канструктыўныя змены ў падвеску. «На палігоне аўтобус уяўляў сабой уражлівае відовішча. Ён роў падобна бамбавіку Avro Vulcan - бо яго аэрадынаміка не разлічаная на хуткасць 120 кіламетраў у гадзіну», - адзначыў галоўны інжынер кампаніі Джон Бікертон (John Bickerton).

У іншым брытанскім горадзе (Брысталі) цяпер ездзіць аўтобус PooBus, які працуе на біяметане, атрыманым шляхам перапрацоўкі прадуктаў жыццядзейнасці чалавека.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках