20 красавiка 2024, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Польшчы: Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў

10
ЦВК Польшчы: Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў

(абноўлена) За Анджэя Дуду прагаласавалі 51,55% палякаў, а Браніслава Камароўскага падтрымалі 48,45% выбарцаў.

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы (PKW) апублікавала афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Newsweek Polska» (пераклад - charter97.org).

За кандыдата ад партыі "Права і справядлівасць" Анджэя Дуду прагаласавала 8 млн 630 тысяч 627 выбарцаў (51,55%) выбарцаў, за ягонага апанента Браніслава Камароўскага - 8 млн 112 тысяч 311 палякаў (48,45%). Кандыдат ад апазіцыі абагнаў дзейнага кіраўніка дзяржавы на 518 тысяч 316 галасоў выбарцаў.

Прыход выбарцаў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў склаў 55,34%.

Урачыстае ўручэнне Анджэю Дуду акта аб абранні яго на пасаду прэзідэнта Польшчы адбудзецца 29 траўня ў Віланаўскім палацы ў Варшаве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках