28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд «Ралан Гарос»

14
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд «Ралан Гарос»

Беларуска ўпэўнена пачала выступленне на парыжскіх кортах "Ралан Гарос".

Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі (прызавы фонд - 28 млн еўра), паведамляе БелТА.

Сёння ў стартавым двубоі другога ў гэтым сезоне турніру серыі "Вялікага шалома" найлепшая беларуская тэнісістка, якая займае 27-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена падолела ў двух сэтах гішпанку Марыю-Тэрэзу Тора-Флор, у якой цяпер 131-я пазіцыя ў рэйтынгу WТА , - 6:2, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 20 хвілін. У другім раўндзе Вікторыя Азаранка згуляе з пераможцай сустрэчы паміж чэшскай тэнісісткай Люсі Градзецкай (61-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і кітаянкай Сайсай Чжэн (62). У гэтай жа частцы турнірнай сеткі знаходзіцца і першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс, з якой Вікторыя Азаранка можа сустрэцца ў 3-м раўндзе, вядома, калі абедзве паспяхова пройдуць два стартавыя колы.

Вікторыя Азаранка дзевятым разам выступае на грунтавых кортах французскай сталіцы. Яе вышэйшым дасягненнем з'яўляецца выхад у паўфінал FrenchOpen-2013, у якім яна саступіла расейцы Марыі Шарапавай. У мінулым годзе Вікторыя Азаранка не выступала ў Парыжы праз траўмы, а пераможцай у жаночым адзіночным разрадзе стала Марыя Шарапава. У мужчынскім адзіночным разрадзе трыумфатарам быў гішпанскі тэнісіст Рафаэль Надаль.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках