24 красавiка 2024, Серада, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейца пакаралі за непрыстойную налепку са свастыкай на аўто

10
Берасцейца пакаралі за непрыстойную налепку са свастыкай на аўто

Свастыка адсутнічае ў спісе дазволеных у Беларусі налепак на аўто.

Людміла з Берасця распавяла «Нашай Ніве» аб новым выпадку з непрыстойнай налепкай на аўто. Напачатку месяца яна выклікала міліцыю да аўтамабіля з велізарнай непрыстойнай налепкай са свастыкай і сярпом з молатам. Пазней яна ўбачыла іншы самаход з падобнай налепкай меншага памеру.

Налепка прынесла ўладальніку адміністрацыйнае пакаранне. Але не за непрыстойны малюнак, а за парушэнне ПДР.

Са слоў Людмілы, яна ўбачыла самаход з непрыстойнай налепкай (замест сярпа і молата на гэты раз была чырвоная зорка) пасля параду на Дзень Перамогі на вуліцы Абаронцаў Берасцейскай цытадэлі.

«Ганьба проста нейкая, на гэтай вуліцы ператнулі рух на той час, даішнікаў чалавек 10 і ніхто не бачыць?» - абураецца яна.

Праз два тыдні пасля таго, як жанчына накіравала запыт у ДАІ, яна атрымала адказ: згодна з правіламі дарожнага руху ўладальнік аўто атрымаў адміністрацыйнае пакаранне. Згодна з правіламі, удзел у дарожным руху забаронены з усялякімі выявамі на аўто, акрамя асобна пералічаных інфармацыйных налепак.

«Але пытанні ў мяне засталіся: чаму не пакаралі за свастыку, гэта ж парушэнне Закона супраць экстрэмізму?» - пытаецца Людміла.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках