19 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: «Ілжывы транзіт» з Беларусі расце

3
Рассельгаснагляд: «Ілжывы транзіт» з Беларусі расце
Фота: reuters

Аб'ёмы кантрабанды з Беларусі, калі прадукцыя нібыта пастаўляецца ў Казахстан, а на самай справе ў абыход - у Расею выраслі.

Пра гэта паведаміла «Ежедневнику» памочніца кіраўніка Упраўлення Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей Святлана Земчанкава. З яе слоў, у 2015 годзе ўстановай было затрымана ўжо больш за 3 тысячы тон плодаагародніннай прадукцыі, вырабленай у краінах Еўразвязу, з наступным парушэннем умоў транзіту. Пры гэтым, адзначае Рассельгаснагляд, схема «фальшывага транзіту» мае станоўчую дынаміку развіцця, а яе формы і метады перасячэння адміністрацыйнай мяжы Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь удасканальваюцца.

Яскравым прыкладам гэтаму служыць нядаўняе затрыманне сумесна з памежнай службай трох аўтатранспартных сродкаў, якія перавозілі больш за 58 тон польскіх яблыкаў. Маршрут руху садавіны, прызначаны для Казахстанскага ТАА «Мева трейд», быў вельмі дзіўны. Замест перасячэння афіцыйнага пункта пропуску праз расейскую дзяржаўную мяжу перавозчыкі аддалі перавагу лясной дарозе, якая стала для іх непраходнай перашкодай.

Пры гэтым яны бойка падалі гарантыі законнасці ўвозу ад Менскага адпраўніка ТАА «МаналітПрамІнвест» - рээкспартныя сертыфікаты Рэспублікі Беларусь.

Цяпер названыя дакументы №001/014-15/01142-Р, 001/014-15/0143-Р, 001/ 014-15/0144-Р, выдадзеныя 20 траўня, канфіскаваныя і падлягаюць праверцы. Транспартныя сродкі накіраваныя ў ППП «Чырвоны камень» да высвятлення сітуацыі. Аб тым, што адбываецца апавешчаныя зацікаўленыя службы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках