25 красавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прагучала «Пагоня»

4

У дзень 98-й гадавіны смерці Максіма Багдановіча ля яго помніка ў Менску адбылося памятнае мерапрыемства.

Шмат гадоў яно праводзілася літаратурным музеем паэта. З нядаўняга часу ён быў пазбаўлены статусу самастойнасці і стаў філіялам Музея беларускай літаратуры, нагадвае «Радыё Свабода».

На гэты раз ля помніка была ўсталяваная гукаўзмацняльная апаратура, з якой гучалі песні, напісаныя на словы Максіма Багдановіча. Акрамя музейных работнікаў, на мерапрыемства прыйшлі члены праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, даследчыкі творчасці паэта, а таксама нешматлікія школьнікі, навучэнцы сувораўскага вучылішча і неабыякавыя аматары паэзіі.

З гэтай нагоды дырэктар Музея беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч адзначыла:

«Вельмі шкада, што сёння тут сабралася такая малая колькасць людзей. Вельмі хацелася, каб тут былі сотні і сотні прыхільнікаў паэзіі. Бо ўсё тое, што напісана вялікім Максімам - гэта запавет нам берагчы і любіць нашу родную мову так, як любіў яе ён».

Акцыя завяршылася выступам спявачкі Таццяны Грыневіч, якая выканала «Вераніку» і «Пагоню» Максіма Багдановіча, за што атрымала апладысменты і воклічы «Брава!».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках