25 красавiка 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка: Ніякіх каментароў да падпісання кантракту

7
Віктар Ганчарэнка: Ніякіх каментароў да падпісання кантракту
ВІКТАР ГАНЧАРЭНКА

Беларускі трэнер адмовіўся каментаваць інфармацыю аб падпісанні кантракту з маскоўскім футбольным клубам «Спартак».

Пра гэта Віктар Ганчарэнка паведаміў ТАСС.

«Ніякіх каментароў да падпісання кантракту з любым клубам», - сказаў ён.

У панядзелак інтэрнэт-партал «Чэмпіянат.ру» распаўсюдзіў інфармацыю, што 37-гадовы трэнер пасля заканчэння гэтага чэмпіянату ўзначаліць «Спартак». У сваю чаргу, крыніца агенцтва, блізкая да кіраўніцтва клуба, паведаміла, што дамоўленасці з Ганчарэнкам няма. Са слоў крыніцы, у гэты момант асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера «Спартака» з'яўляецца Дзмітрый Аленічаў, які ўзначальвае тульскі «Арсенал».

Упершыню інфармацыя, што Ганчарэнка разглядаецца на пасаду галоўнага трэнера «Спартака», з'явілася ў СМІ ў красавіку. Тады беларускі спецыяліст яе зняпраўдзіў, заявіўшы, што з прадстаўнікоў клуба з ім ніхто не звязваўся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках