16 красавiка 2024, aўторак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбчынскі: Пугачова выдатна разумее - перажыла савецкіх генсекаў, перажыве і Пуціна

13
Рыбчынскі: Пугачова выдатна разумее - перажыла савецкіх генсекаў, перажыве і Пуціна
АЛА ПУГАЧОВА

У Расеі усіх артыстаў папярэдзілі: «Выступіце ва Украіне - знікне з расейскіх тэле- і радыёэфіраў, ні сольнікаў, ні карпаратываў не будзе».

Расейская ўлада забараніла зоркам эстрады выступаць ва Украіне, але забарона не тычыцца тэрыторый луганскай і данецкай «народных рэспублік», а таксама Крыма.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Гордан» заявіў украінскі паэт-песеннік, аўтар шматлікіх хітоў, у тым ліку для выканаўцаў з РФ Юрый Рыбчынскі.

«У Расейскай Федэрацыі ўсіх артыстаў папярэдзілі: «Выступіце ва Украіне - знікне з расейскіх тэле- і радыёэфіраў, ні сольнікаў, ні карпаратываў не будзе». Расейскім спевакам дазволена выступаць толькі ў «ДНР», «ЛНР» і Крыме. Думаю, калі б я намагаў, Тамара Гвердцытэлі і Аляксандр Малінін прыехалі б у Кіеў, але я не хацеў падстаўляць сяброў. З Лаймай Вайкуле, якая жыве ў Латвіі, але працуе ў РФ, тая ж сітуацыя», - падкрэсліў Рыбчынскі.

Са слоў Народнага артыста Украіны і кавалера ордэна Яраслава Мудрага, ніхто з Крамля наўпрост не тэлефануе расейскім выканаўцам з папярэджаннем, а проста выбіраюць артыста і паказальнага яго ўціскаюць за праўкраінскую пазіцыю.

«Безумоўна, наўпрост з Крамля не тэлефануюць, адбываецца інакш: бяруць нейкага артыста і паказальна яго ўціскаюць. Гэтага дастаткова, каб астатнія ўсвядомілі ўласныя «перспектывы». У якасці аб'екта публічнай лупцоўкі абралі Андрэя Макарэвіча, які летась выступіў перад дзецьмі ў Славянску, а нядаўна прыязджаў у Кіеў. Але ні Андрэй Макарэвіч, ні Юры Шаўчук, ні Земфіра ніколі не гандлявалі сумленнем, не дабіваліся прэферэнцыяй за кошт падлашчвання да улады. І ніколі не будуць гэтага рабіць. Гэтак жа, як і Пугачова. Улада можа шукаць ласкі перад ёй, ордэны на грудзі вешаць, але Ала Барысаўна ніколі перад Крамлём падлашчвацца не будзе», - перакананы Рыбчынскі.

Са слоў паэта, маўчанне Пугачовай аб украінска-расейскім канфлікце значна больш красамоўнае за любое палітычнае выказванне.

«Пугачова разумная жанчына і выдатна разумее: перажыла савецкіх генсекаў, перажыве і Пуціна. Каб выказаць сваю пазіцыю, ёй не абавязкова даваць інтэрв'ю, дастаткова запісаць песню: Нас бьют – мы летаем от боли все выше, крыло расправляя над собственной крышей. Нас бьют – мы летаем, смеемся и плачем, внизу оставляя свои неудачи». Сэнс радкоў відавочны. Для мяне такі мастацкі жэст вышэйшы за любыя палітычныя заявы», - адзначыў Рыбчынскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках