29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таварнае абарачэнне Беларусі з ЕЗ знізілася на 30%

4
Таварнае абарачэнне Беларусі з ЕЗ знізілася на 30%

За студзень-сакавік 2015 года экспарт у ЕЗ знізіўся на 23% - да $2 млрд 441,9 млн, імпарт - на 37,9% - да $1 млрд 288,8 млн.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, таварнае абарачэнне Беларусі з краінамі Еўрапейскага звязу ў студзені-сакавіку 2015 года скарацілася ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2014 на 28,9% - да 3 млрд 730,7 млн даляраў. У студзені-сакавіку 2014 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2013 зніжэнне абарачэння складала 5,2%, паведамляе БелаПАН.

З агульнай сумы экспарту краіны ў I квартале 2015 года на Расею прыпадала 34,8% (у I квартале 2014 года - 40,4%), краін СНД (без Расеі) - 11,3% (14,1%), краін ЕЗ - 39% (34,8%), астатніх краін - 14,9% (10,7%). Імпарт з Расеі склаў 57,4% агульнай сумы імпарту (у I квартале 2014 года - 56,5%), краін СНД (без Расеі) - 3,5% (5,3%), краін ЕСЗ - 19,1% (22%), астатніх краін - 20% (16,2%).

У I квартале 2015 года зарэгістраваныя экспартна-імпартныя аперацыі са 172 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 143 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 151 краіны. У I квартале 2014 года экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляліся са 179 краінамі свету, тавары пастаўляліся на рынкі 138 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 160 краін.

У гэты перыяд сёлета назіраецца тэндэнцыя прыкметнага скарачэння ступені геаграфічнай канцэнтрацыі экспартных паставак Беларусі. Паказчык геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту склаў 1.664, што дазваляе характарызаваць ступень канцэнтрацыі як сярэднюю, у той час як у I квартале 2014 года гэты паказчык меў высокае значэнне і складаў 1.954. Зніжэнне геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту абумоўлена змяншэннем удзельнай вагі Расеі ў агульнай суме экспарту тавараў Беларусі.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляліся: Расея - 46,6% ад усёй сумы таварнага абарачэння, Злучанае Каралеўства - 8,7%, Украіна - 5,2%, Кітай - 4,8%, Нямеччына - 4,4%, Польшча - 3,5%, Нідэрланды і Літва - па 2,3%, Злучаныя Штаты - 1,4%, Латвія - 1,3%.

Экспарт тавараў у Расею склаў 2 млрд 177,7 млн даляраў ЗША, што на 40,8% менш, чым за студзень-сакавік 2014 года, імпарт з Расеі - 3 млрд 879,6 млн (на 27,1% менш).

У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 1 млрд 88,8 млн даляраў (на 5,8% больш), звесткі аб імпарце не пададзеныя.

Сума экспарту ва Украіну склала 490,9 млн даляраў (на 45,1% менш), імпарту ў Беларусь – 181,1 млн (на 48,7% менш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 250,3 млн даляраў (на 43,8% менш за паказчык студзеня-сакавіка 2014), імпартавана на 51,3 млн (на 37,1% менш).

Экспарт у Нямеччыну склаў 260,2 млн даляраў (на 40,9% менш), імпарт – 313,4 млн (на 43,7% менш).

Сума экспарту ў Літву знізілася да 252,9 млн даляраў (на 13,9%), звесткі аб імпарце не пададзеныя.

У Кітай экспартавана тавараў на 146,4 млн даляраў (на 0,6% больш), імпартавана - на 480,4 млн (на 14% менш).

Экспарт у Польшчу склаў 200,6 млн даляраў (на 22,6% менш), імпарт – 254,9 млн (на 28,2% менш).

У Латвію сума экспарту склала 148 млн даляраў (на 32% больш), звесткі аб імпарце не пададзеныя.

Экспарт у ЗША склаў 66,6 млн даляраў (у 2,3 разы больш), імпарт – 114,1 млн (на 6,1% больш).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках