29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі міліцыянт у Данбасе ваюе за тэрарыстаў

46

Супрацоўнік беларускай міліцыі перадае прывітанне калегам і пагражае наступам на Кіеў.

Ролік з запісам размовы двух баевікоў, зроблены ў раёне сяла Шыракіно Данецкай вобласці Украіны, размешчаны на сэрвісе YouTube.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка

Адзін з «герояў» відэа - беларускі міліцыянт, які ваюе на баку сепаратыстаў. Ён таксама пахваліўся пісталетам і домам на беразе мора. Ролік заканчваецца тостам «за беларускіх міліцыянтаў» і прапановай «прама цяпер пайсці пастраляць». Запісаны ён у траўні 2015 года, падчас «перамір'я».

Нагадаем, раней у інтэрнэце з'явіліся сведчанні таго, што на баку баевікоў ваююць беларускія спецназаўцы, а адміністрацыйныя будынкі на ўсходзе Украіны захоплівалі баевікі пад афіцыйнай лукашэнкаўскай сімволікай.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках