25 красавiка 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СКР: Датчыкі на ўпалым уначы «Пратоне» ўсталявалі дагары нагамі

55
СКР: Датчыкі на ўпалым уначы «Пратоне» ўсталявалі дагары нагамі

Следчы камітэт Расеі завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб аварыі ракеты-носьбіта «Пратон-М» са спадарожнікамі «Гланас» у ліпені 2013 года.

Следчыя прыйшлі да высновы, што катастрофа ракеты-носьбіта «Пратон-М» адбылася праз няправільную ўстаноўку датчыкаў вуглавых хуткасцяў - іх перакулілі на 180 градусаў, гэта значыць паставілі дагары нагамі.

2 ліпеня 2013 г. ракета-носьбіт «Пратон-М» з трыма расейскімі навігацыйнымі спадарожнікамі «Гланас-М» выбухнула ў паветры і ўпала на касмадроме на першай хвіліне старту, паведамляе BBC.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін, у катастрофе «Протон» абвінавачаныя чацвёра супрацоўнікаў цэнтра Хрунічава.

«Паводле версіі следства, абвінавачаныя (электрамантажнік спецвырабаў Дзяніс Грышын, майстар Аляксандр Нікалаеў і кантралёрка Дыяна Гудкова) у 2011 годзе займаліся устаноўкай на ракету-носьбіт «Пратон-М» датчыкаў вуглавых хуткасцяў ў канале рыскання. У выніку парушэння імі тэхналагічнай дысцыпліны, прадугледжанай канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыяй, гэтыя датчыкі былі ўсталяваныя няправільна (з паваротам на 180 градусаў ад штатнага становішча). Гэта сказіла працу сістэмы кіравання ракеты-носьбіта, выклікала яе падзенне і разбурэнне», - сказаў Маркін.

Версію аб няправільнай устаноўцы датчыкаў першым публічна выказаў намеснік кіраўніка Раскосмаса Аляксандр Лапацін - неўзабаве пасля аварыі. Ён распавёў, што ўсяго на корпусе ракеты ўсталёўваюцца тры датчыкі вуглавых хуткасцяў - з аднаго боку датчыкі ў плоскасці рыскання былі ўсталяваныя правільна, а з другога (у плоскасці тангажу) - няправільна.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках