29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс: беларусы панеслі ў ламбарды «фамільнае срэбра»

1
Крызіс: беларусы панеслі ў ламбарды «фамільнае срэбра»

Беларусы часцей за ўсё бяруць невялікія пазыкі ў ламбардах пад заклад каштоўнасцяў.

Пра гэта паведаміў БелТА намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання нацбанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Андрэй Савіч.

Невялікія пазыкі ў першым квартале падавалі 21 з 26 ламбардаў, уключаных у рэестр Нацбанка. Яны далі сродкі 15242 пазычальнікам - фізічным асобам паводле 20584 дамоваў запазычання на агульную суму Br17 млрд. «Найбольшая ўдзельная вага прыпадае на выдаванне пазык пад заклад вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў - 55%. Такім чынам выдадзена Br9 млрд. паводле 16035 дамоваў», - распавёў Андрэй Савіч.

Пад заклад аўтатранспартных сродкаў беларусы атрымалі Br5,5 млрд. (32,4% сродкаў, выдадзеных ламбардамі) паводле 125 дамоваў. Пазыкі пад заклад аўтатранспартных сродкаў у першым квартале падавалі 4 ламбарды.

Паводле 11 дамоваў пазык, што складае 0,1% ад іх агульнай колькасці, маёмасць, прынятая ў заклад, была канфіскаваная праваахоўнымі органамі. Пад заклад адабранай маёмасці было выдадзена Br8,6 млн.

Прыцягненнем сродкаў у першым квартале займаліся 10 ламбардаў. «Агульная сума грашовых сродкаў, прыцягнутых паводле дамоваў пазыкі, крэдыту, іншых дамоваў, якія прадугледжваюць аналагічныя ўмовы перадачы ва ўласнасць грашовых сродкаў, за першы квартал склала Br7 млрд., у тым ліку Br5 млрд. прыцягнута ад уласнікаў маёмасці, заснавальнікаў (удзельнікаў), Br2 млрд. - ад iншых юрыдычных асоб. Грашовыя сродкі ад нерэзідэнтаў ламбарды не прыцягвалі», - праінфармаваў Андрэй Савіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках