24 красавiка 2024, Серада, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Столінам маланка спаліла капліцу XIX стагоддзя

Пад Столінам маланка спаліла капліцу XIX стагоддзя

У Берасцейскай вобласці за мінулы дзень праз навальніцу адбылося пяць пажараў.

Пра гэта распавёў прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паведамляе БелаПАН.

27 траўня а 1.22 у вёсцы Сіцыцк Столінскага раёна праз маланку загарэлася капліца Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У выніку драўляная капліца, пабудаваная ў XIX стагоддзі, знішчана агнём.

Чатыры навальнічныя ўзгаранні былі зарэгістраваны 26 траўня з 21.15 да 23.45.

У Столінскім раёне ў вёсцы Вулька-Арея агонь знішчыў дах і пашкодзіў перакрыцце жылога драўлянага дома 64-гадовага пенсіянера, у вёсцы Гародная - знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце і маёмасць у доме 57-гадовай жанчыны.

У Століне праз маланку адбыўся пажар у жылым цагляным доме, які належыць 56-гадоваму мужчыну. Агнём пашкоджаны дах.

У Берасці навальнічным пажарам знішчаны дах цаглянай гаспадарчай пабудовы і маёмасць у ёй, што належаць 68-гадовай мясцовай жыхарцы.

Падчас пажараў ніхто не пацярпеў.

Як адзначыў Машноў, 20 траўня ў Берасцейскай вобласці праз маланку адбылося чатыры пажары, усе - у прыватным сектары. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках