19 красавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Поле цудаў» 12 гадоў выкарыстоўваюць шкатулкі, падораныя следчым з Горадні

4
На «Поле цудаў» 12 гадоў выкарыстоўваюць шкатулкі, падораныя следчым з Горадні
Сяргей Шаршаневіч

Падпалкоўнік юстыцыі з Горадні Сяргей Шаршаневіч ужо 15 гадоў стварае тэматычныя крыжаванкі.

Гэта захапленне дазволіла яму ў 2003 годзе трапіць на праграму «Поле цудаў» расейскай ТВ, дзе ён паднёс вядучаму Леаніду Якубовічу незвычайны падарунак, паведамляе АНТ.

«Усё пачалося з нататніка, які я купіў у Санкт-Пецярбургу. Ехалі дадому ў цягніку, трэба было чымсьці займацца. Можна было гуляць у самыя розныя гульні, а я вырашыў складаць крыжаванкі», - распавядае Сяргей Уладзіміравіч.

Амаль адразу ён наважыў, што складаць простыя крыжаванкі нецікава. За аснову ўзяў дзяржаўныя святы. Тут і адмысловы малюнак, і тэматыка строга пад дату. Самай важнай працай аўтар ўважае крыжаванкі да Дня Перамогі.

Незвычайнае захапленне дало білет гродзенскаму юрысту на тэлевізію ў Маскву. У 2003-м Сяргей Шаршаневіч стаў удзельнікам папулярнай гульні «Поле цудаў». Тады ў фінале Сяргей не выйграў, але ўжо 12 гадоў у кожнай тэлегульні выкарыстоўваюць ягоны падарунак - дзве драўляныя шкатулкі, зробленыя рукамі зняволеных Ваўкавыскай калоніі. Выпадак у гісторыі праграмы быў беспрэцэдэнтны - удзельнік прапанаваў замяніць пастаянны рэквізіт, а вядучы пагадзіўся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках