18 красавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

80% прадпрыемстваў Беларусі скарацілі працоўны тыдзень

36
80% прадпрыемстваў Беларусі скарацілі працоўны тыдзень
Фота: bymedia.net

На час прастою работнікам плацяць 2/3 ад заробку.

Менскі завод лядоўняў - не адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое спыняла канвеер. Сёлета такая пастанова была прынятая на Менскім аўтамабільным заводзе і Магілёўскім вагонабудаўнічым заводзе. Многія прамысловыя прадпрыемствы перайшлі на чатырохдзённы рэжым працы, пішуць «Белорусские новости».

Прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці Аляксей Ваганаў не бачыць «нічога звышнатуральнага ў сённяшніх рэаліях». З ягоных слоў, 80% прамысловых прадпрыемстваў працуюць чатыры дні ў тыдзень. Як правіла, у пятніцу на заводах аб'яўляецца прастой. На ягоны час рабочым плацяць 2/3 ад заробку.

Прычынай прастояў на прамысловых прадпрыемствах Аляксей Ваганаў называе прыкметнае зніжэнне аб'ёмаў продажаў на ўнутраным і замежным рынках, што прыводзіць да скарачэння аб'ёмаў вытворчасці. Гэта змушае кіраўнікоў прадпрыемстваў пераводзіць персанал на няпоўны працоўны тыдзень альбо адпраўляць у адпачынкі.

«Праз адсутнасць збыту прадукцыі ў патрэбнай колькасці адсутнічае вытворчасць патрэбных аб'ёмаў прадукцыі. Раз патрэбных аб'ёмаў прадукцыі няма, адпаведна, задзейнічаць такую колькасць людзей няма сэнсу», - кажа Аляксей Ваганаў.

Паводле афіцыйных звестак, вынікаў першага квартала гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ёмы прамысловай вытворчасці скараціўся на 7,3%, экспарт тавараў прадпрыемствамі Міністэрства прамысловасці - на 40,3%.

У рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці ў студзені-сакавіку 2015 года працавала 99,1 тыс. чалавек, што ў 3,5 разы больш у параўнанні з першым кварталам 2014 года. У той жа час колькасць работнікаў, якім былі выдадзеныя адпачынкі на ініцыятыву наймальніка, склала ў першым квартале 85,2 тыс. чалавек, што прыкладна ў 1,7 разы больш, чым у першым квартале летась.

Старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП» Анатоль Харлап не ўважае сітуацыю трагічнай, але, на ягоную думку, рабочых, якія вызваляюцца праз няпоўную занятасць, трэба перанавучаць і працаўладкоўваць на іншых прадпрыемствах.

Намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц прытрымліваецца іншага меркавання аб становішчы спраў у рэальным сектары.

З ягоных ацэнак, прадпрыемствы запрацуюць у нармальным рэжыме, калі адновяць пазіцыі на замежных рынках. Аптымістычным сцэнаром Георгій Грыц называе аднаўленне ранейшых экспартных пазіцый на расейскім рынку да канца гэтага года. Больш рэальным - да сярэдзіны наступнага года.

«Трэба разумець, што гэтыя пазіцыі занятыя, і трэба будзе выцясняць сваіх канкурэнтаў», - кажа эканаміст.

Пры гэтым, падкрэслівае ён, няпростая сітуацыя ў прамысловасці паўстала не на пустым месцы.

«Мы парушылі базавы прынцып, які прадугледжвае, што спачатку трэба вывучаць рынкі і фармаваць заказы, а потым вырабляць прадукцыю», - адзначае эканаміст.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках