25 красавiка 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times: Найгоршае для эканомікі Расеі яшчэ наперадзе

3
The Washington Times: Найгоршае для эканомікі Расеі яшчэ наперадзе

Санкцыі Захаду зрабілі ўплыў на Расею і гэты ўплыў будзе захоўвацца.

Найгоршае для расейскай эканомікі яшчэ наперадзе, а размовы пра яе аднаўленне відавочна заўчасныя, піша "Лiга.нет".

Сусветныя кошты нафты крыху выраслі, але санкцыі Захаду будуць мець уплыў, адзначае былы амбасадар ЗША ва Украіне Стывен Пайфэр. Са слоў Пайфэра і іншых экспэртаў, цягам апошніх тыдняў рубель дэманстраваў рост, а Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд паказвалі на прыкметы аднаўлення эканомікі Расеі. Аднак буйныя расейскія кампаніі захраслі ў абавязках і з прычыны адсутнасці доступу да сусветных рынкаў капіталу могуць спустошыць валютныя запасы краіны.

Што тычыцца коштаў нафты, Расеі патрэбныя каціроўкі на ўзроўні $65-70 за барэль. Калі ж кошт будзе прыблізна $50, то рэзервы РФ могуць скончыцца да канца 2015 года, і наступствы будуць цяжкімі, перакананы Пайфэр.

"Расейская эканоміка не паляпшаецца", - сказаў старшы навуковы супрацоўнік Атлантычнай рады Арыэль Коэн. Ён мяркуе, што санкцыі Захаду спрацавалі. Пакуль іх недастаткова, каб спыніць ваенную агрэсію Расеі ва Украіне. Але калі захаваць абмежавальныя захады, такі вынік магчымы да канца 2016 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках