25 красавiка 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі пагражаў Літве акупацыяй Вільні ды Клайпеды

32
Жырыноўскі пагражаў Літве акупацыяй Вільні ды Клайпеды
Уладзімір Жырыноўскі
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Пасол ЕЗ у Расеі запатрабаваў агучыць афіцыйную пазіцыю Расеі ў сувязі з публічнымі пагрозамі Уладзіміра Жырыноўскага.

Пра гэта Вігаўдас Ушацкас заявіў у каментары ru.DELFI.lt.

Як паведамляецца, гэтыя пагрозы адыёзны лідар ЛДПР выказаў падчас дэбатаў на расейскім "Першым канале" ўвечары ў сераду, у якіх браў удзел і Вігаўдас Ушацкас. "Калі Жырыноўскі прыстрашыў" вярнуць Вільню і Клайпеду", я запатрабаваў афіцыйнай пазіцыі Расеі на прадмет павагі тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы", - адзначыў пасол ЕЗ.

Ён падкрэсліў, што прадстаўнік МЗС адказаў яму, што гэта "прыватнае меркаванне Жырыноўскага". Са слоў Ушацкаса, аб удзеле Жырыноўскага ў праграме ён даведаўся за некалькі гадзін да пачатку эфіру.

"Я адразу ж засумняваўся наконт свайго ўдзелу ў такім цырку, які звычайна бывае з ім. Але я зрабіў гэта з павагі да запрашэння вядоўцы Валерыя Фадзеева, якое ўзгаднялася 5-6 месяцаў", - адзначыў пасол ЕЗ.

"Жырыноўскаму былі дадзеныя выключнае месца і магчымасці для самавыяўлення - ён стаў кідацца рознага кшталту пагрозамі "вярнуць Украіну", а таксама вярнуць Вільню і Клайпеду, якія не належаць Літве". Гэта справакавала маю непазбежную рэакцыю, абурэнне. Я сказаў, што спадзяюся, што гэта не афіцыйная пазіцыя Расеі, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна", - падкрэсліў Ушацкас.

Паводле ягоных слоў, праграму глядзяць мільёны людзей, таму яна фармуе грамадскую думку.

МЗС Літвы на сваёй старонцы ў Twitter таксама выказаў надзею, што ўлады РФ дыстанцуюцца ад заяў Жырыноўскага. "Звыкшы да істэрыі Жырыноўскага, мы чакаем, што ўлады РФ дыстанцуюцца ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Літвы", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках