24 красавiка 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай заняла другое месца на турніры ў Чэхіі

1
Аліна Талай заняла другое месца на турніры ў Чэхіі
Аліна Талай

Беларуская спартоўка заняла другое месца на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі на турніры IAAF World Challenge Meetings, этап якога прайшоў у чэшскай Астраве 26 траўня.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

Аліна Талай фінішавала ў фінальным забегу з вынікам 12,78 секунд, саступіўшы толькі прадстаўніцы ЗША Шэрыцы Нэлвіс, пераможны час якой склаў 12,55 сек. Амерыканка здолела пабіць рэкорд турніру на адной з найбольш прэстыжных дыстанцый. Разам з Нелвіс і Талай на п'едэстал гонару таксама ўзышла брытанка Ціфані Портэр (12,90 сек.).

Аліна Талай некалькі дзён таму ўстанавіла асабісты рэкорд на стометроўцы з бар'ерамі, выступаючы на іншым турніры з серыі Сусветнага выкліку ў галандскім Хенгела (12,70 сек.). Наступным стартам для беларускай спартоўкі стане 4-й этап Брыльянтавай лігі, які пройдзе ў Рыме 4 чэрвеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках