26 красавiка 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал у FIFA: чацвёра чыноўнікаў прызналі віну

25
Карупцыйны скандал у FIFA: чацвёра чыноўнікаў прызналі віну
Фото: Walter Bieri/Keystone/AP

Чацвёра з дзевяці чыноўнікаў Міжнароднай федэрацыі футбола, арыштаваных у Цюрыху паводле падазрэння ў карупцыі, прызналі сваю віну.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі ЗША. Акрамя таго, прызнальныя паказанні далі два чалавекі, якія раней працавалі ў FIFА, піша Lenta.ru.

Раней стала вядома, што сярод арыштаваных віцэ-прэзідэнты федэрацыі Джэфры Уэб і Эўхеніё Фігерэда, былы чалец выканкама FIFА Джэк Уорнэр, а таксама іншыя супрацоўнікі арганізацыі - Эдуарда Лі, Хуліё Роча, Костас Такас, Рафаэль Эскевель, Хасэ Марыя Марын і Нікалас Леас.

Акрамя таго, абвінавачванні выстаўленыя працоўным у FIFА Алехандра Бурзако, Аарону Дэвідсану, Уга Джынкісу і Марыяна Джынкісу, якія маюць дачыненне да спартыўнага маркетынгу, а таксама супрацоўніку арганізацыі Хасэ Маргулісу, які, паводле звестак следства, выступаў пасярэднікам пры незаконных угодах. Кіраўніка Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэфа Блатэра ў спісах падазраваных няма.

Аперацыя затрымання чыноўнікаў FIFА прайшла раніцай у сераду, 27 траўня, у адным з пяцізоркавых гатэляў Цюрыха. Расследаванне ініцыяванае ўладамі ЗША, усе арыштаваныя могуць быць экстрадаваныя ў гэтую краіну для правядзення следчых дзеянняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках