24 красавiка 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 тысяч жыхароў Кёльна эвакуяваныя праз бомбу

20 тысяч жыхароў Кёльна эвакуяваныя праз бомбу
ФОТА: BILD.DE

У нямецкім Кёльне эвакуявалі блізу 20 тысяч чалавек пасля таго, як у горадзе выявілі 70-гадовую бомбу вагой амаль 200 кг.

Бомбу выявілі ля Мюльхаймскага моста праз раку Рэйн на глыбіні 5 метраў. Школы і дзіцячыя садкі, а таксама заапарк зачыненыя ў выніку найбуйнейшай пасляваеннай эвакуацыі горада, піша «Лiга.нет».

Дэактываваць бомбу плануюць у сераду ўдзень. Паводле звестак мясцовых уладаў, раку закрыюць для суднаў, таксама будзе закрытая паветраная прастора над горадам. Паводле звестак СМІ, бомбу выявілі ў пятніцу падчас падрыхтоўкі да будаўніцтва газаправода. Вакол знаходкі зрабілі зону бяспекі на адлегласці адзін кіламетр.

У Нямеччыне выяўляюць сотні тон боепрыпасаў за год. Выбухоўку, як правіла, дэактывуюць бяспечна, аднак у 2010 годзе трое спецыялістаў загінулі.

У снежні 2011 года ў Нямеччыне правялі найбуйнейшую аперацыю для абясшкоджвання выбухоўкі з 1945 года - дзве бомбы часоў Другой сусветнай вайны выявілі ў рэчышчы Рэйна ў Кобленцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках