19 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар АБСЕ і дырэктар БДІПЧ наведаюць Беларусь

4
Генеральны сакратар АБСЕ і дырэктар БДІПЧ наведаюць Беларусь

Візіт адбудзецца 15-16 чэрвеня.

Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер і дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Майкл Георг Лінк плануюць наведаць Беларусь. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БДІПЧ АБСЕ, візіт намечаны на 15-16 чэрвеня, праграма пакуль удакладняецца.

Аб падрыхтоўцы візіту прадстаўнікоў АБСЕ паведаміў у нядаўнім інтэрв'ю The Washington Post міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Цэнтрвыбаркам запросіць назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца ўвосень гэтага году.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках