28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» перавёў «Газпрому» $30 мільёнаў папярэдняй аплаты

«Нафтагаз» перавёў «Газпрому» $30 мільёнаў папярэдняй аплаты

«Нафтагаз Украіны» 26 траўня пералічыў Газпрому яшчэ $30 млн папярэдняй аплаты за пастаўкі расейскага газу.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Такім чынам, у траўні дзяржаўны холдынг перавёў «Газпрому» за пастаўкі газу $162 млн, у тым ліку 5 траўня - $40 млн, 13 траўня - $30 млн, 14 траўня - $32 млн, 21 траўня - $30 млн, 26 траўня - $30 млн.

Паводле аператыўных звестак «Укртрансгазу», за перыяд з 1 да 25 траўня імпарт расейскага газу ва Украіну склаў 607,868 млн куб. м.

Нагадаем, 21 траўня «Газпром» атрымаў ад «Нафтагазу Украіны» чарговы плацёж за газ сумай 30 мільёнаў даляраў. Такім чынам, аплачанага газу пры існым узроўні адбору павінна хапіць да 28 траўня ўключна.

1 красавіка «Нафтагаз Украіны» і «Газпром» падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту на пастаўку газу, якое прадугледжвае падаўжэнне дзеяння ключавых элементаў Брусэльскіх дамоўленасцей да канца чэрвеня 2015 года. Прынамсі, гэтым тэхнічным дадаткам падаўжаецца дзеянне палажэнняў, якія тычацца механізму фармавання кошту, рэжыму аплаты і адбору газу. Кошт для «Нафтагаза» на другі квартал складзе 247,18 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках