25 красавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт газу для Беларусі ў 1 квартале склаў $142

9
Кошт газу для Беларусі ў 1 квартале склаў $142

Беларусь знізіла імпарт прыроднага газу ў студзені-сакавіку 2015 года на 5,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 да 5,563 млрд кубаметраў.

Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У грашовым вымярэнні імпарт газу склаў 790,162 млн даляраў, што на 19,5% менш, чым у студзені-сакавіку 2014 года. Сярэдні кошт імпартаванага газу склаў 142,049 даляраў за тысячу кубаметраў, што на 16,2% менш, чым у студзені-сакавіку 2014 года.

У 2014 годзе Беларусь знізіла імпарт газу на 1% у параўнанні з 2013 годам да 20,052 млрд кубаметраў. У грашовым вымярэнні імпарт склаў 3,411 млрд даляраў, што на 1,6% больш, чым у 2013 годзе. Сярэдні кошт павялічыўся на 2,6% і склаў 170 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках