24 красавiка 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь дагэтуль не пастаўляе нафтапрадукты ў РФ

Беларусь дагэтуль не пастаўляе нафтапрадукты ў РФ

Беларусь да сёння не аднавіла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігар Бабыр, піша "Інтэрфакс".

"Пакуль мы не пастаўляем (нафтапрадукты ў РФ - рэд.). Пастаўляем тады, калі гэта выгадна для прадпрыемстваў Беларусі, для Рэспублікі Беларусь", - сказаў Бабыр на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

Пры гэтым ён адзначыў, што скарачэння паставак нафты з Расеі няма. "Пачнецца даслоўна днямі дзейнасць для дамоўленасці з расейскай стараной аб пастаўках нафты на 2016 і далейшыя гады", - паведаміў прадстаўнік канцэрна.

"Будзе ўсё добра", - запэўніў І.Бабыр.

Як паведамлялася, Беларусь у сакавіку прыпыніла пастаўку нафтапрадуктаў у Расею. У студзені-лютым рэспубліка выканала свае абавязанні ў пастаўках нафтапрадуктаў у РФ - было экспартавана 140 тысяч тон бензіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках