25 красавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгія закрыла паветраную прастору

Бэльгія закрыла паветраную прастору

Бэльгія закрыла сваю паветраную прастору праз праблемы ў сістэме кантролю над рухам самалётаў (Belgocontrol).

Праблемы паўсталі пасля адключэння электраэнэргіі ў сераду раніцай, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на DH.be.

Амаль 150 рэйсаў былі скасаваныя або перанакіраваныя ў іншыя краіны. Праз перанос рэйсаў пацярпелі блізу 20 тысяч пасажыраў.

Паветраную прастору Бэльгіі часткова адкрылі а 14.00 паводле мясцовага часу, што абумовіла аднаўленне блізу 20% руху.

Цяпер сістэма Belgocontrol перазагружаецца і аб'ём перавозак будзе паступова аднаўляцца.

Першы самалёт, які вылецеў сёння з Бэльгіі, накіраваўся ў Нью-Ёрк. Цяпер прыярытэт маюць рэйсы на адпраўку, а потым самалёты, якія павінны прызямліцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках