25 красавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA апублікавала здымак гарызонту Рэі

8

Выява атрыманая зондам Cassini 10 лютага 2015 года з адлегласці 56 тысяч км ад нябеснага цела.

NASA паказала здымак другога памерам спадарожніка Сатурна - Рэі, паведамляецца на сайце касмічнага агенцтва, піша Lenta.ru.

ФОТА: SPACE SCIENCE INSTITUTE / JPL-CALTECH / NASA

Маштаб здымка, атрыманага ў бачным святле, - 330 мэтраў на піксэль. На фота відаць сэктар спадарожніка са слядамі шматлікіх ударных кратараў, якія ўтварыліся ў далёкай мінуўшчыне. На спадарожніках і планетах Сонечнай сістэмы з актыўнай геалагічнай мінуўшчынай гэтыя сляды былі б у значнай ступені згладжаныя.

Рэя прыкладна на траціну складаецца з каменных парод, астатняя частка прыпадае на вадзяны лёд. Як выявіў апарат Cassini, спадарожнік мае разрэджаную атмасфэру, якая змяшчае кісларод і вуглякіслы газ. Акрамя таго, напэўна, Рэя мае колы, падобныя да тых, што мае Сатурн.

ФОТА: SPACE SCIENCE INSTITUTE / JPL-CALTECH / NASA

Місія Cassini-Huygens з'яўляецца супольным праектам NASA і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Яе асноўная мэта - даследаванне Сатурна, яго колаў і самага буйнога спадарожніка планеты - Тытана. Для гэтага 15 кастрычніка 1997 года з мыса Канавэрал у Фларыдзе быў запушчаны аўтаматычны касмічны карабель. 1 ліпеня 2004 года ён выйшаў на арбіту Сатурна. 25 снежня 2004 года ад спадарожніка адасобіўся зонд Huygens, які 14 студзеня 2005 года высадзіўся на паверхні Тытана.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках