19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Скрабец: Або Статкевіч, або Плошча

80
Сяргей Скрабец: Або Статкевіч, або Плошча

Палітвязня Мікалая Статкевіча вылучаюць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Ужо прынятая пастанова аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Калі ўлада адмаўляецца рэгістраваць Мікалая Статкевіча, то апазіцыйныя палітыкі заклічуць да байкоту «выбараў» і акцыяў грамадзянскага непадпарадкавання.

Пастанову падтрымалі Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Навасяд. Пра гэта «Беларускай праўдзе» паведаміў генеральны сакратар ЦК БСДП (Народная Грамада) Сяргей Скрабец.

- Названыя палітыкі выступаюць у асабістай якасці альбо як кіраўнікі ўзначаленых імі структур?

- Гэтыя кіраўнікі бралі ўдзел у круглым стале, які арганізавала наша партыя. Мы запрашалі і Някляева, але ён не прыйшоў. Лепш у іх спытаць у якім фармаце яны будуць прысутнічаць. Плошчу не абмяркоўвалі, але наша партыя ў выпадку адмовы там будзе.

- Калякін абвясціў, што не збіраецца клікаць народ на Плошчу. Януковіч дадаў, што заклікаць на Плошчу можа толькі вар'ят. Як Народная Грамада растлумачыць свой заклік ісці на Плошчу на фоне падзей ва Украіне?

- Забароны выходзіць на плошчу ж няма. Кожны сумленны чалавек, якому неабыякавы лёс краіны, і без прызыву прыйдзе на Плошчу; нават калі нас будзе 100 чалавек, застаецца надзея, што ў нашай краіны ёсць будучыня... Будучыня без дыктатуры, палітвязняў, турмаў і катаванняў; калі не ў нас, дык хаця б у нашых дзяцей.

- Значыць, або Статкевіч, або Плошча?

- Так.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі на абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Па заканчэнні гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках