25 красавiка 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

UEFA заклікаў перанесці выбары прэзідэнта FIFA

1
UEFA заклікаў перанесці выбары прэзідэнта FIFA

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) заклікаў перанесці запланаваныя на гэтую пятніцу выбары прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA).

Са слоў генеральнага сакратара UEFA Джані Інфанціна, ён уважае такі крок лагічным на фоне карупцыйнага скандалу, які разгарэўся ў арганізацыі, паведамляе руская служба BBC.

У сераду раніцай у Швейцарыі на запыт праваахоўных органаў ЗША затрымалі некалькіх чыноўнікаў FIFA. Амерыканскае следства ўважае, што яны атрымлівалі буйныя хабары.

Усяго ў справе праходзяць 14 чалавек, але не ўсе з іх затрыманыя. Агульны аб'ём карупцыі ў FIFA толькі за апошнія 20 гадоў амерыканскія следчыя ацанілі ў 10 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках