28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя просіць «закласці» ўсіх, хто б'е жонак

19
Міліцыя просіць «закласці» ўсіх, хто б'е жонак

Падчас акцыі «Быт» вартавыя парадку зазірнуць у многія сем'і.

Акцыя стартуе з 8 чэрвеня і будзе доўжыцца да 12 чэрвеня, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Міліцыянты у пазачарговы раз самую пільную ўвагу звернуць на кватэры з сумнеўнай рэпутацыяй, а таксама на месцы збору асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Правераць і правядуць прафілактычныя мерапрыемствы з тымі, хто дапускаў гвалт у сям’і, - распавядае Таццяна Абозная, прэс-афіцэрка Цэнтральнага РУУС.

Вартавыя парадку просяць: калі вы ведаеце ці падазраяце, што над вашымі роднымі, блізкімі здзекуюцца фізічна, абавязкова патэлефануйце на гарачую лінію - 8-801-100-8-801. Тэлефон працуе штодня з 8.00 да 20.00, па аўторках і суботах дзяжурыць юрыст, у астатнія дні - псіхолаг. Тут можна атрымаць кансультацыю, знаходзячыся ў любым пункце рэспублікі. Дапамога аказваецца ананімна. Таксама за дапамогай можна звяртацца і ў міліцыю.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках