20 красавiка 2024, Субота, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's прагназуе падзенне УБП Расеі сёлета на 3%

Moody's прагназуе падзенне УБП Расеі сёлета на 3%

Прагноз росту эканомікі РФ азмрочаны слабымі інвестыцыйнымі перспектывамі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прагназуе скарачэнне эканомікі Расеі на 3,0 адсоткі сёлета і нулявы рост ў 2016 годзе.

Як піша Рэйтэр, пра гэта гаворыцца ў справаздачы Moody's.

Агенцтва чакае, што расейскі УБП прадоўжыць скарачацца ў другім і трэцім кварталах 2015 на фоне змяншэння бюджэтных стымулаў пасля падзення на 1,9 адсоткі ў першым квартале.

Расейскае міністэрства эканомікі прагназуе скарачэнне УБП у 2015 годзе на 2,8 адсоткі, апытаныя Рэйтэр аналітыкі - на 4,1 адсоткі, паведамляе УНІАН.

Moody's мяркуе, што сярэднетэрміновы прагноз росту эканомікі РФ азмрочаны слабымі інвестыцыйнымі перспектывамі, якія пагоршаныя санкцыямі ў дачыненні да кампаній нафтагазавага сектара.

Прагноз змены рэйтынгаў Расеі, якія знаходзяцца цяпер на ўзроўні «Ва1», ўлічвае незвычайна высокую нявызначанасць прагнозаў у дачыненні да эканомікі і дзяржаўнай запазычанасці, паведаміла Moody's. Прагноз змены рэйтынгаў - негатыўны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках