29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сунгуроўскі: Украіне трэба быць гатовай да нападу з Беларусі

9
Мікалай Сунгуроўскі: Украіне трэба быць гатовай да нападу з Беларусі
МІКАЛАЙ СУНГУРОЎСКІ
ФОТА: TELEGRAF.COM.UA

Украіне трэба быць гатовай да агрэсіі Расеі не толькі з боку ўсходняй мяжы.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар вайсковых праграм Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі, паведамляе «Главное».

«Каля Украіны ёсць яшчэ 2 патэнцыйна небяспечныя кропкі. Пакуль яны нам не пагражаюць, але яны могуць быць выкарыстаныя Пуціным для дэстабілізацыі Украіны. Першая - гэта Прыднястроўе. Пакуль што там знаходзіцца блізу 25 тысяч рэзерву, але ў Прыднястроўі шалёны адток насельніцтва. Але нам трэба ўлічваць, што мінімум 7000 рускіх вайскоўцаў знаходзіцца там «для забеспячэння спакойнай абстаноўкі», - сказаў Сунгуроўскі.

Разам з тым, Украіна прыняла правільную пастанову аб забароне транзіту расейскіх вайскоўцаў праз нашу краіну, што ўскладніла працэс падсілкоўвання Прыднястроўя, адзначыў ён.

«Але рэзерв для нападу Расея шукае не толькі ў Прыднястроўі, але і ў самой Украіне. У асноўным, сярод казачых суполак, - удакладніў экспэрт. - Пакуль патэнцыял Прыднястроўя невысокі, і на самастойныя дзеянні гэты рэгіён не здольны. Але ён можа пры неабходнасці быць актывізаваны Крамлём. Украіна павінна разумець гэта і ўжо цяпер распрацоўваць стратэгію абароны. Першай пад ударам з Прыднястроўя можа стаць Адэса. На гэты рэгіён трэба звярнуць асаблівую ўвагу».

Другім плацдармам супраць Украіны можа стаць Беларусь, прагназуе экспэрт.

«Мы можам атрымаць нечаканую праблему на поўначы. Пакуль там праблем няма, але канфліктны патэнцыял ўсё ж маецца. У лістападзе ў Беларусі будуць выбары. У іх цалкам можа ўмяшацца Пуцін. Там яшчэ вельмі незразумелая сітуацыя. Рана яшчэ казаць пра штосьці, бо стасункі Менска і Масквы цяпер пакрытыя таямніцай. Але калі Расея ўсё ж умяшаецца, то Украіна можа атрымаць яшчэ адну кропку напружання», - мяркуе Сунгуроўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках