25 красавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь хоча купіць тэрмінал на Балтыйскім моры

7
Беларусь хоча купіць тэрмінал на Балтыйскім моры

Беларусь плануе куплю марскога тэрмінала ў краінах Балтыі для перавалкі азотных угнаенняў.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Ігар Бабыр, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, неабходнасць ва ўласным тэрмінале можа з'явіцца, калі Беларусь завершыць будаўніцтва буйнога азотнага комплексу на «Гродна Азот». Мяркуецца, што гэта будзе 2017 год. «Тады можна будзе разглядаць парты, прыбалтыйскія, у першую чаргу», - адзначыў ён.

Ігар Бабыр адзначыў: каб уласны порт эфектыўна працаваў, патрэбен стабільны аб'ём экспарту. Цяпер больш за палову азотных угнаенняў спажываецца на ўнутраным рынку.

Паводле планаў, будучы азотны комплекс будзе мець цэх аміяку магутнасцю 875 тыс. т у год, карбаміду – 1,2 млн.і асноўную вадародную ўстаноўку - 200 млн. куб.м. Аб'ём інвестыцый у праект ацэньваўся на ўзроўні 1,2 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках