19 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Брэстгазаапарат» пераходзіць на няпоўны працоўны тыдзень

6
«Брэстгазаапарат» пераходзіць на няпоўны працоўны тыдзень
Фота: vb.by

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Берасця ахопленыя крызісам.

На работніках гэта адбіваецца пераводам на няпоўны працоўны тыдзень і прымусовымі адпачынкамі за свой кошт. Аб сітуацыі ў эканоміцы Берасця, як і ў Беларусі агулам, можна меркаваць з таго факту, што з пятніцы, 29 траўня, найбуйнейшае вытворчае прадпрыемства горада Берасця, завод ААТ «Брэстгазаапарат», які вырабляе знакамітыя газавыя пліты «Гефест», пераходзіць на 4- дзённы працоўны тыдзень, паведаміў сайту charter97.org чытач. Прадпрыемства мае цяжкасці са збытам. «Сярод рабочых ходзяць чуткі, што завод развальваецца. Калі найбуйнейшае прадпрыемства Берасця, якое рэалізуе сваю прадукцыю на ўсю тэрыторыю Мытнага Саюза, адчувае цяжкасці - што казаць пра іншых?», - піша чытач.

Вось ужо год, як прастойвае завод ААТ «Брэстсельмаш», перайшоўшы на 3-дзённы працоўны тыдзень. Новы дырэктар не ў стане прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі і банкаўскія крэдыты. Сярод працоўных расце незадаволенасць новым дырэктарам і пагаворваюць аб яго магчымым пераабранні.

Сітуацыя ў харчовай прамысловасці Берасця такая ж, але тут работнікаў адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі за свой кошт. «Учора работнікі завода «Санта-Брэмар» былі ў шоку: прыйшоўшы на працу, яны даведаліся, што начальства загадала напісаць заявы аб выдаванні ім адпачынкаў за свой кошт на 2 дні. «Каму не падабаецца, могуць звальняцца», - паставілі жорсткія ўмовы», - паведамляе чытач. Прымусовая, а значыць незаконная, адпраўка работнікаў у неаплатныя адпачынкі практыкуецца і на іншых харчовых вытворчасцях Берасця - «Савушкін Прадукт», «Берасцейскае піва», «Берасцейскае марозіва» і іншых. «Адзінае прадпрыемства горада Берасця, якое не адчувае цяжкасці са збытам – завод «Белалка». «Попыт на алкагольную прадукцыю, асабліва ў крызіс, стабільна высокі. Пра гэта сведчыць нядаўна адкрытая ў цэнтры горада фірмовая крама «Белалка», - рэзюмуе чытач.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках