28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэнецца ў Пакістане з «калегам» па Шнобелеўскай прэміі

4
Лукашэнка сустрэнецца ў Пакістане з «калегам» па Шнобелеўскай прэміі
Наваз Шарыф

Дыктатар знаходзіцца з візітам у Пакістане, дзе сустрэнецца з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам.

«Салідарнасць» знайшла ў палітыкаў шмат агульнага.

Пакістан - парламенцкая рэспубліка, асноўная ўлада ў якой засяроджаная ў руках кіраўніка ўрада. Партыя Наваза Шарыфа перамагла на парламенцкіх выбарах у 2013 годзе, дзякуючы чаму ён ужо трэцім разам узяў у свае рукі выканаўчую ўладу ў краіне. Нягледзячы на тое, што Беларусь мала што звязвае з гэтай мусульманскай дзяржавай, у біяграфіі кіраўнікоў дзвюх краін ёсць шмат агульнага.

Прыйшлі да ўлады, заяўляючы аб барацьбе з карупцыяй

Наваз Шарыф у 1990 годзе атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах на чале сваёй партыі, заклікаючы да актыўнай барацьбы з карупцыяй. Праз чатыры гады ў адной з дзяржаў Усходняй Еўропы тую ж штуку зробіць яшчэ адзін палітык.

Былі абвінавачаныя ў забойстве палітычных апанентаў

Першы прэм'ерскі тэрмін Наваза Шарыфа доўжыўся нядоўга. Ужо ў 1993-м прэзідэнт Пакістана зрынуў ягоны ўрад паводле абвінавачвання ў карупцыі і забойстве палітычных апанентаў. З такім абвінавачваннем Назар Шарыф сутыкнуўся яшчэ раз праз шмат гадоў.

У 2013 годзе была забітая віцэ-прэзідэнт партыі «Пакістанскі рух за справядлівасць» Захра Шахід Хусейн. Лідар партыі абвінаваціў у яе забойстве кіраўніцтва партыі «Пакістанская мусульманская ліга Н», якую ўзначальвае Наваз Шарыф.

У Беларусі да гэтага часу невядомы лёс выкрадзеных Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Прынялі папраўкі да Канстытуцыі для ўмацавання сваёй улады

У 1997 годзе партыя Шарыфа прыйшла да ўлады ў другі раз. Адразу пасля перамогі ён прыняў дзве папраўкі да Канстытуцыі. Першая з іх пазбавіла прэзідэнта права адпраўляць прэм'ера ў адстаўку і распускаць парламент. Другая дазваляла лідарам партый пазбаўляць дэпутацкіх мандатаў тых парламентарыяў, якія галасавалі насуперак партыйнай лініі.

Годам раней у Беларусі Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў правядзенне рэферэндуму, які пашырыў ягоныя паўнамоцтвы, паводле ацэнкі экспэртаў, да «царскіх».

Сталі лаўрэатамі Шнобелеўскія прэміі

У 1998 годзе ў адказ на індыйскія ядзерныя выпрабаванні Пакістан упершыню ў гісторыі правёў свае - усяго праз два тыдні. «Сёння мы зраўняліся ў балах з Індыяй», - заявіў Наваз Шарыф газеце «Нью-Ёрк таймс».

На Захадзе былі так уражаныя паводзінамі лідараў Індыі і Пакістана, якія паставілі пад пытанне мір на планеце, што ўзнагародзілі іх Шнобелеўскай прэміяй.

У 2013 годзе ўзнагарода знайшла героя з Беларусі. Аляксандр Лукашэнка быў уганараваны Шнобелем за забарону публічных апладысментаў, накладзеную пасля серыі антыўрадавых выступаў у 2011 годзе. Арганізатары асобна адзначылі выпадак, калі за парушэнне гэтай забароны менскі суд прыгаварыў да штрафу аднарукага чалавека.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках